Пошук

09.03.2022 09:51   Паводле: Grodnensis.by

6 сакавіка, у Першую нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сямі студэнтам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне паслугу лектарату.

Паведамляючы пра гэтую падзею, Grodnensis.by нагадвае, што да святарскага служэння семінарысты рыхтуюцца паступова: адбываецца ўскладанне сутаны, удзяленне паслугі лектарату, акалітату, абрад прыняцця ў кандыдаты да пасвячэння ў дыяканы і прэзбітэры, пасвячэнне дыяканату і, нарэшце, прэзбітэрскае пасвячэнне.

Таму прыняцце паслугі лектарату з’яўляецца чарговым крокам на шляху да Хрыстовага святарства, набліжае семінарыстаў да іх мэты.

У гаміліі арцыбіскуп Станеўскі казаў пра значэнне слова. Ён падкрэсліў, што словы могуць параніць, а могуць вылечыць. Таму іерарх пажадаў новым лектарам заўсёды быць сведкамі Евангелля і дзяліцца ім з іншымі.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі заахвоціў семінарыстаў, каб задачу, якую Касцёл на іх ускладае, яны выконвалі згодна з Божай воляй, а таксама ўзрасталі ў веры і любові ў служэнні Касцёлу.

Прыняццю паслугі папярэднічалі велікапосныя рэкалекцыі, якія завяршыліся напярэдадні семінарыйнай урачыстасці. Дні духоўных практыкаванняў спрыялі больш глыбокай падрыхтоўцы семінарыстаў да чарговага адказнага кроку на шляху да святарства.

 

Абноўлена 09.03.2022 09:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа