Пошук

21.01.2022 12:46   Паводле: Лаліта Арлоўская / Catholicnews.by / Фота: Леанід Юрык / Сatholicnews.by

20 студзеня з удзелам Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў касцёле святога Андрэя Баболі ў Полацку адзначылі 500-годзе выдання Францішкам Скарынам «Малой падарожнай кніжыцы».

З гэтай нагоды ў родным горадзе першадрукара адбылася ўрачыстая цэлебрацыя, у якой разам з кіраўніком беларускага каталіцкага епіскапату маліліся святары лацінскага і ўсходняга абрадаў, полацкія парафіяне і госці.

Як паведамляе Catholicnews.by, у пастырскім слове да вернікаў біскуп Буткевіч адзначыў:

«Францішак Скарына з’яўляецца для нас прарокам; <…> тым, хто ў сваім жыцці перадусім прагнуў жыць Божым словам і ім дзяліцца». Таксама іерарх падзякаваў Богу за жыццё беларускага першадрукара, за яго асветніцкую і выдавецкую дзейнасць, якая дапамагла ў тым, «каб малітва спадарожнічала чалавеку».

«Малая падарожная кніжыца» — гэта збор псальмаў і малітваў, выдадзены Францішкам Скарынам у 1522 годзе ў Вільні. Яна стала, фатычна, першым малітоўнікам на роднай мове для свецкіх вернікаў. Гэтае ўнікальнае выданне, як і многае з таго, што рабіў вялікі дзеяч Адраджэння, апярэдзіла свае часы і з’яўляецца нацыянальным духоўным скарбам нашага народа.

Падобныя набажэнствы ў гэты дзень прайшлі таксама ў Мінску, Вільні, Празе, Падуі і Варшаве, дзе таксама памятаюць пра вялікага сына Полацка.

Абноўлена 21.01.2022 12:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця