Пошук

23.12.2021 17:18   Catholic.by
Фота Марціна Палінеўскага

«У час 194-х Алімпійскіх гульняў, у 752 годзе ад заснавання Рыма, на 44-м годзе панавання імператара Аўгуста, дзве тысячы гадоў таму ў Бэтлееме Юдэйскім, непрыкметным ізраэльскім мястэчку, занятым у той час рымлянамі, у Дзевы Марыі, жонкі Юзафа, з дома і рода Давіда, нарадзіўся Езус»

(З Абвяшчэння Нараджэння Пана).

Каляды — гэта час адраджэння і надзеі. Час адраджэння веры ў моц Хрыста і моц чалавека. Гэта час перамогі любові над злом.

Рэдакцыя парталу Сatholic.by жадае ўсім, хто сваімі малітвамі і ахвяраваннямі патрымлівае нашую дзейнасць, нанава адрадзіць у сваім жыцці моц надзеі, веры і любові.

Няхай чароўная моц свята Божага Нараджэння прынясе у Ваш дом, сям’ю і сэрца Божы супакой, дабро і радасць. Жадаем, каб кожны момант гэтага святочнага часу ўпрыгожваў святасцю Божага Дзіцяці вашыя думкі, словы і ўчынкі, а Новы год прынёс вам здароўе, росквіт і шчасце!

Божага благаслаўлення і апекі Маці Божай Марыі!

Ксёндз доктар Аляксандр Улас і рэдакцыя парталу Сatholic.by

Абноўлена 23.12.2021 17:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця