Пошук

17.09.2021 20:15   Catholic.by

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак даслаў віншаванне ўдзельнікам агульнанацыянальных урачыстасцяў у гонар Маці Божай Бялыніцкай, якія праходзяць на Магілёўшчыне з удзелам каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Звяртаючыся да іерархаў Касцёла, упаўнаважаны, які ў гэты дзень прысутнічаў на важных дзяржаўных мерапрыемствах у сталіцы, напісаў:

«Вашы Эксцэленцыі!

У гэтыя дні спаўняецца 260 гадоў з дня каранацыі Папскімі каронамі знакамітага абраза Маці Божай Бялыніцкай. Гэты юбілей — падзея значная не толькі для святароў i вернікаў горада Бялынічы i Магілёўскай вобласці, але i для ўсёй рэспублікі.

Таксама сёлета Рымска-каталіцкі Касцёл у Рэспубліцы Беларусь святкуе 30-годдзе аднаўлення касцёльных структур у Беларусі.

Рымска-каталіцкі Касцёл на працягу стагоддзяў цесна звязаны з гістарычным лёсам Беларусі, фарміраваннем культурных i духоўных традыцый нашага народа. I сёння ён працягвае несці людзям веру, надзею, любоў i мудрасць, дапамагаючы ім на шляху духоўнага станаўлення.

Абраз Маці Божай Бялыніцкай — агульная святыня хрысціянскага міру. Маці Божая для кожнага з нас з’яўляецца Захавальніцай i Настаўніцай на шляху да пазнання Бога, нябеснай Апякункай i Заступніцай.

Цяжкі лёс спаткаў абраз Маці Божай Бялыніцкай — годы войнаў i ліхалеццяў, нягод i страт. І самае жудаснае — згуба абраза. Але памяць аб Маці Божай Бялыніцкай засталася.

Беларускі народ даражыць сваёй культурай, у аснове якой ляжаць лепшыя хрысціянскія каштоўнасці, ён імкнецца захаваць жывую сувязь з гісторыяй, звяртаючыся да таго лепшага, што ў ёй было, у тым ліку i да багатай духоўнай спадчыны, якая захоўваецца хрысціянствам. Яна становіцца асновай для дыялогу i супрацоўніцтва, падахвочваючы ўcix нас, аб’яднаных агульным гістарычным мінулым, шукаць i знаходзіць шляхі да ўзаемадзеяння.

Віншую ўcix каталіцкіх вернікау i святароў з нагоды 260-годдзя каранацыі Папскімі каронамі абраза Маці Божай Бялыніцкай i 30-годдзя аднаўлення касцёльных структур у Беларусі.

Няхай i надалей Каталіцкі Касцёл спрыяе захаванню міжканфесійнага міру i згоды ў нашай краіне, далейшаму развіццю канструктыўных адносін з дзяржавай, нясе святло i любоў, надзею i веру ў сэрцы людзей, каб яны праз хрысціянскі вобраз жыцця, праз штодзённую самаадданую працу ўмацоўвалі лепшыя ідэалы на Беларусі, непасрэдна ўдзельнічалі ў яго развіцці. А нябесная Апякунка Маці Божая Бялыніцкая ахіне нас матчынай ласкай i клопатам, напоўніць нашы сэрцы любоўю i супакоем», — напісаў упаўнаважаны Аляксандр Румак.

Абноўлена 17.09.2021 22:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця