Пошук

16.09.2021 14:07   Catholic.by

16 верасня, у першую гадавіну біскупскага пасвячэння Апостальскага нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь Антэ Ёзіча, каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць яму сваё братняе віншаванне.

Ваша Эксцэленцыя, паважаны Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч,

дазвольце павіншаваць Вас з першай гадавінай біскупскага пасвячэння!

Год таму Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін усклаў на Вас рукі, у гэтым апостальскім жэсце перадаючы Вам пастырскую місію апосталаў, атрыманую імі ад Хрыста Збаўцы. Езус рассылаў апосталаў абвяшчаць Евангелле ва ўсім свеце, і ад Яго імя Пётр нашага часу, Святы Айцец Папа Францішак скіраваў Вас у нашу краіну. Тут Вы з’яўляецся яго прадстаўніком, падтрымліваючы жывую сувязь мясцовага Касцёла з Апостальскай Сталіцай.

У Вашай асобе мы адчуваем блізкасць і клопат Святога Айца пра нас, беларускіх католікаў, а таксама пра ўвесь народ нашай краіны, які заўтра будзе адзначаць першы Дзень народнага адзінства.

Няхай жа Вашае служэннне ў Беларусі спрыяе далейшаму ўмацаванню нашага адзінства з Богам і з усімі братамі і сёстрамі ў духу Хрыстовай любові, якая прыбірае ўсе падзелы і яднае людзей у адну сям’ю, пабудаваную на прынцыпах салідарнасці і братэрства. Няхай праз заступніцтва святых мучанікаў Карнэлія, Папы, і Кіпрыяна, біскупа, якіх сёння ўспамінае Касцёл, Бог умацуе Вас у выкананні Вашай пачэснай і адказнай місіі арцыбіскупа і прадстаўніка Папы, а апека Маці Божай няхай кожны дзень Вас суправаджае і ахоўвае ад усялякага зла.

З павагай,

ад імя каталіцкіх біскупаў Беларусі

Юзаф Станеўскі,
Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця