Пошук

06.09.2021 12:03   а. Юрый Кулай OCD / Catholic.by

30 жніўня ў кляштары ў Замартэ (Польшча), дзе знаходзіцца дом навіцыяту Варшаўскай правінцыі кармэлітаў босых, з рук прыёра супольнасці айца Збігнева Колькі OCD прыняў манаскі габіт брат Аляксандр Швэц, які паходзіць з Беларусі.

Змена адзення са свецкага на манаскае на распачацце перыяду навіцыяту — часу асабліва інтэнсіўнай духоўнай падрыхтоўкі і фармацыі перад прынясеннем першых манаскіх шлюбаў — з’яўляецца таксама сімвалам унутранай перамены і гатоўнасці цалкам прысвяціць сябе Богу і паглыбіць адзінства з манаскай сям’ёй.

Сабраты з Рэгіянальнага вікарыяту Ордэна Кармэлітаў Босых у Беларусі просяць падтрымаць брата Аляксандра малітвай, каб ён вытрываў на абраным шляху служэння Богу і Касцёлу ў сям’і Кармэля.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця