2 і 3 ліпеня на YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай плануецца весці прамую трансляцыю сёлетняга фэсту ў Будславе.
Тыя, хто з розных прычынаў не можа трапіць у гэтыя дні на ўрачыстасць у Будслаў, будуць мець магчымасць духоўна далучыцца да святкавання з дапамогай прамой трансляцыі ТУТ>>>
Праграма Будслаўскага фэсту 2021
2 ліпеня, пятніца
- 12.00 — святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 18.00 — святая Імша для пілігрымаў; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
- 20.00 — жывы Місійны Ружанец
- 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
3 ліпеня, субота
- 0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
- 8.45 — Фацімскі Ружанец; праводзіць «Легіён Марыі»
- 10.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч
- на заканчэнне святой Імшы — Эўхарыстычная працэсія