Пошук

13.06.2021 22:06   Catholic.by

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 13 чэрвеня на 78-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Юрый Гарулёў, заснавальнік і шматгадовы дырэктар каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat.

Юрый Гарулёў — вядомы аператар, рэжысёр і сцэнарыст. Аўтар дакументальнай кінатрылогіі, прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртанне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004).

Лаурэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», лаўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій.

  • Пахавальная святая Імша за спачылага Юрыя Гарулёва адбудзецца 16 чэрвеня ў 10.30 у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).
  • Развітанне са спачылым пройдзе ў 13.00 у мінскім крэматорыі.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 15.06.2021 14:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця