Супольнасць айцоў кармэлітаў босых у Беларусі са смуткам паведамляе, што ўвечары 9 чэрвеня ў кляштары ордэна у Познані на 85-м годзе жыцця адышоў у вечнасць айцец Юзаф Сыновец OCD.
Памерлы кармэліт босы пражыў у ордэне 67 гадоў, у святарстве 56 гадоў.
З 1991 па 2004 год айцец Юзаф служыў у Беларусі, між іншым у Солах, Сільванаўцах, Канстанцінаве і Нарачы.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…