26 мая на пасяджэнні Камісіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі па правядзенні Будслаўскага фэсту 2021 года быў зацверджаны папярэдні праект праграмы сёлетняга святкавання ў Будславе.
Як паведамлялася раней, нягледзячы на пажар у Нацыянальным санктуарыі, Будслаўскі фэст было вырашана правесці ў зараней вызначаны час. Улады краіны, у прыватнасці, міністэрства культуры, падтрымалі рашэнне не адмяняць святкаванне. Пра гэта прадстаўнікам СМІ распавёў на прэс-канферэнцыі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня касцёльнай Камісіі па ліквідацыі наступстваў пажару ў святыні.
Будслаўскі фэст, унесены ЮНЕСКА у рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, з’яўляецца не толькі адным з цэнтральных рэлігійных святаў у жыцці Касцёла ў Беларусі на працягу года, але і значнай грамадска-культурнай падзеяй, якая збірае ў славутым мястэчку на Міншчне вялікую колькасць пілігрымаў і гасцей з усёй краіны і з-за мяжы.
Хоць літургічная ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай упісана ў каляндар на 2 ліпеня, у апошні час фэст праводзіцца ў першую пятніцу і суботу гэтага летняга месяца.
Паколькі сёлета першая пятніца ліпеня прыпадае на традыцыйны дзень свята, было вырашана прызначыць у гэты дзень дадатковую святую Імшу апоўдні.
Такім чынам, папярэдняя праграма, якая яшчэ будзе дапрацавана і ўдакладнена, выглядае наступным чынам:
Праект праграмы
2 ліпеня, пятніца
- 12.00 — святая Імша
- 18.00 — святая Імша для пілігрымаў
- 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
3 ліпеня, субота
- 0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
- 10.00 — святая Імша