Пошук

12.05.2021 14:37   Catholic.by

12 мая ў Мінску адбылася экстраная нарада, на якой абмяркоўвалася сітуацыя пасля пажару, які здарыўся напярэдадні ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

У нарадзе ўзялі ўдзел Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, а таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і запрошаныя святары. Удзельнікі абмеркавалі актуальную сітуацыю ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пасля пажару.

Па выніках нарады пры Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была створана спецыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі і аднаўлення Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.

У склад камісіі увайшлі восем асоб, старшынёй быў абраны біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Камісія неадкладна прыступіла да працы па вырашэнні пастаўленых актуальных задач.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.