Пошук

11.05.2021 18:24   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

Увечары 11 мая перад будслаўскай базылікай, дзе раніцай здарыўся моцны пажар, сабраліся вернікі, якія моляцца Ружанец.

Май у Каталіцкім Касцёле з’яўляецца месяцам, асаблівым чынам прысвечаным Найсвяцейшай Панне Марыі. У Будславе тутэйшыя вернікі і госці разам сабраліся на ружанцовую малітву перад святыняй, на якой яшчэ працуюць пажарныя.

Як паведаміў Catholic.by пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік, у сераду і чацвер 12 і 13 мая святая Імша ў Будславе будзе цэлебравацца а 18-й гадзіне ў Доме пілігрыма з правага боку ад базылікі, што паміж касцёлам і плябаніяй.

«Як толькі адпаведнымі службамі будзе дадзены дазвол, пачнем маліцца ў старым касцёле. Там жа будзе змешчаны і абраз Маці Божай Будслаўскай», — падзяліўся планамі святар.

Абноўлена 11.05.2021 22:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця