Пошук

11.05.2021 15:54   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У пажары ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай 11 мая была пашкоджана толькі базыліка: цудадзейны абраз не пацярпеў.

У першыя хвіліны пасля таго, як над дахам будслаўскай святыні раніцай заўважылі дым, намаганнямі пробашча будслаўскай парафіі ксяндза Дзмітрыя Дубовіка і валанцёраў з касцёла быў вынесены Найсвяцейшы Сакрамэнт і цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай. Абраз знаходзіцца ў бяспечным месцы і неўзабаве зноў будзе даступны для ўшанавання вернікамі.

Фота кс. Аляксандра Уласа

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.