Пошук

24.03.2021 11:01   Паводле: Samaranin.by / Фота: Юрый Сідун / Catholic.by

З 19 па 21 сакавіка у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры дыбрачыннай Місіі добрага самараніна ў Мінску біскуп Віцебскі Алег Буткевіч правёў рэкалекцыі для супрацоўнікаў, падапечных і ўсіх ахвотных.

Гэта былі дні, напоўненыя малітвай і разважаннем, на працягу якіх вернікі з дапамогаю пастыра духоўна рыхтаваліся да Велікодных святаў.

Як паведамляецца на сайце Місіі Samaranin.by, падчас рэкалекцый адбыліся адмысловыя малітоўныя сустрэчы для супрацоўнікаў Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра. Выхаваўцы, педагогі, адміністрацыя і іншы персанал разважалі над сэнсам свайго служэння.

Абноўлена 24.03.2021 11:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа