![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-008.jpg)
21 лютага Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў пяці студэнтам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне паслугу акалітату і ўстанавіў аднаго кандыдата да дыяканату і святарства.
Акалітамі сталі семінарысты Яўген Абрамаў, Віталь Гурэц, Арцём Кір’янаў, Павел Пагасай і Аляксандр Шыманскі.
У гэты ж дзень, як паведамляецца на сайце семінарыі, кандыдатам да дыяканату і святарства быў устаноўлены студэнт пятага курса Андрэй Юхнік.
«З гэтага моманту акаліты будуць непасрэдна дапамагаць святару падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі. Яны будуць не толькі дакранацца да Найсвяцейшага Цела Езуса Хрыста, але і несці яго далей — вернікам і патрабуючым хворым», — звярнуўся іерарх да акалітаў.
Устанаўленне кандыдатам да святарства арцыбіскуп акрэсліў як «выраз даверу, які Касцёл выказвае таму, хто мае намер у будучыні служыць Богу і людзям».
Прыняццю паслуг папярэднічалі трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі, што завершыліся напярэдадні семінарыйнай урачыстасці. Дні духоўных практыкаванняў спрыялі больш глыбокай падрыхтоўцы семінарыстаў да чарговага адказнага кроку на шляху да святарства.
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2021/02/12921/s-2021-02-21-wds2-012-cb.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-001.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-002.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-003.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-004.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-005.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-006.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-007.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-008.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-009.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-010.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-011.jpg)
![](/3/images/news/2021/02/12921/2021-02-21-wds2-012.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)