Пошук

22.02.2021 11:40   Паводле: Арцём Кір'янаў, vdsgrodna.by / Фота: Павел Леановіч, Аляксей Ціхан

З 17 па 20 лютага ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі рэкалекцыі, якія для будучых святароў правёў Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Як адзначаецца на сайце семінары vdsgrodna.by, арцыбіскуп Кандрусевіч прысвяціў дні духоўных разважанняў адразу некалькім тэмам: навяртанне і пакаянне, семінарыйная фармацыя, малітва і Эўхарыстыя ў жыцці святара, марыйная духоўнасць у жыцці святара, цэлібат і сталая фармацыя.

«Але галоўнае, — падкрэсліў іерарх, — быць і заставацца чалавекам».У семінарыйнай капліцы студэнты збіраліся на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, маліліся Ютрань і Камплету. Пятніца была прысвечана пакутным набажэнствам і сакрамэнту пакаяння. Цэнтрам кожнага дня была святая Імша — сустрэча з жывым Езусам у Эўхарыстыі.

Адным з пунктаў праграмы была нефармальная сустрэча з арцыбіскупам, падчас якой іерарх распавёў пра свой досвед служэння ў Беларусі і Расіі, а таксама адказаў на хвалюючыя пытанні будучых святароў.

Ад семінарыстаў арцыбіскуп Кандрусевіч атрымаў у падарунак майку з выявамі ўсіх, хто ў сценах заснаванай арцыбіскупам Кандрусевічам семінарыі рыхтуецца да святарства.

 

Абноўлена 22.02.2021 11:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця