Пошук

02.02.2021 15:50   Паводле: А. Аляксей М. Юхневіч OFMConv / Grodnensis.by / Фота: бр. Войцех Каспровіч / Grodnensis.by / Catholic.by

30 студзеня брат Віктар Марыя Мялешка OFMConv з Гродна прыняў дыяканскае пасвячэнне. Урачыстасць адбылася 30 студзеня ў санктуарыі святога Антонія Падуанскага ў Лодзі-Лагеўніках (Польшча).

Як паведамляе Grodnensis.by, з гэтым санктуарыем цесна звязана законная фармацыя канвентуальных францішканаў. Там знаходзіцца семінарыя, якая ўжо некалькі дзясяткаў гадоў рыхтуе маладых францішканаў да манаскага і святарскага жыцця.

Пасвячэнне ўдзяліў падчас урачыстай святой Імшы дапаможны біскуп Лодзкай мітраполіі Марэк Марчак.

Дыякан Віктар Мялешка нарадзіўся і вырас у Гродне, належаў да францішканскай парафіі Маці Божай Анёльскай.

Брат Віктар неўзабаве распачне дыяканскую практыку ў адным з кляштараў правінцыі Маці Божай Беззаганнай.

У Беларусі францішкане служаць у Гродне, Івянцы, Удзеле, Гальшанах і Свіслачы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа