Пошук

20.01.2021 17:04   Тэкст: Кс. Андрэй Рылка / Catholic.by
Архіўнае фота

18–19 студзеня ў Курыі Пінскай дыяцэзіі адбылося спецыяльнае пасяджэнне Святарскай рады і Рады дэканаў з удзелам біскупа Казіміра Велікасельца.

Узначаліў сустрэчу біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Прысутныя іерархі разам са святарамі абмеркавалі бягучыя справы і планы падрыхтоўкі мясцовага Касцёла да 100-годдзя дыяцэзіі.

У сувязі з распачаццем біскупам Казімірам далейшага служэння ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прысутныя падзякавалі яму за шматгадовае ахвярнае служэнне як святара, Генеральнага вікарыя і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі.

Адначасова яны пажадалі яму як новапрызначанаму Апостальскаму адміністратару Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі плённай працы на Божай ніве і апекі Божага Провіду ў далейшым служэнні.

19 студзеня біскуп Казімір узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў пінскай катэдральнай базыліцы, дзе памаліўся разам з вернікамі і святарамі, дзякуючы Міласэрнаму Богу за ўсе атрыманыя ласкі і просячы Яго благаслаўлення на будучыню Касцёла на Палессі і ва ўсёй Беларусі.

Абноўлена 22.01.2021 12:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця