30 снежня ў Гродне адбыўся калядны турнір па міні-футболе сярод каталіцкіх парафій.
У турніры ўдзельнічалі пяць каманд. Арганізатарам быў кс. Артур Малафей, душпастыр па справах спорту ў Гродзенскай дыяцэзіі.
На пачатку да ўдзельнікаў звярнуўся галоўны суддзя спаборніцтваў, нагадаўшы аб культуры слова і паводзінах у духу Fair Play. Пасля адзін са святароў благаславіў удзельнікаў турніру.
Кожная каманда згуляла па восем матчаў. Падчас спаборніцтваў панавала атмасфера бескампраміснай спартыўнай барацьбы з захаваннем правіл «сумленнай гульні».
Пераможцай стала каманда парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне.
Падчас цырымоніі ўзнагароджвання ў складзе кожнай каманды быў адзначаны спецыяльным прызам «лепшы гулец». Таксама ўсе ўдзельнікі атрымалі невялікія салодкія падарункі, а пераможца – кубак.
Вынікі спаборніцтваў:
- 1-е месца – парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец)
- 2-е месца – парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустовак)
- 3-е месца – парафія св. Піо ў Гродне
- 4-е месца – парафія Маці Божай Анёльскай у Гродне (францішканская)
- 5-е месца – каманда святароў Гродзенскай дыяцэзіі
Лепшыя гульцы ў кожнай камандзе:
- Уладзіслаў Зубрыцкі (парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне)
- Ігнат Дабрэнка (парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне)
- Ян Сянкевіч (парафія св. Піо ў Гродне)
- Уладзіслаў Жамойцін (парафія Маці Божай Анёльскай у Гродне)
- ксёндз Андрэй Струкель (зборная святароў Гродзенскай дыяцэзіі)