Пошук

12.10.2020 10:53   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

11 кастрычніка валанцёры разам з дырэктарам парталу Catholic.by ксяндзом Аляксандрам Уласам па запрашэнні пробашча катэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску ксяндза каноніка Антонія Клімантовіча наведалі галоўную святыню Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дзе збіралі ахвяраванні на патрэбы галоўнага інтэрнэт-рэсурсу Касцёла на Беларусі.

Рэдакцыя парталу Catholic.by на чале з дырэктарам жадае выказаць шчырую падзяку парафіяльнай супольнасці за кожнае слова падтрымкі, малітву ў інтэнцыі каталіцкіх СМІ, а асабліва за ахвяраванні, без якіх немагчымыя наша праца і існаванне ў медыяпрасторы.

Дзякуючы гэтым ахвяраванням у сеціве штодзённа з’яўляецца інфармацыя на роднай мове пра падзеі Касцёла ў Беларусі і ў свеце, вядуцца прамыя трансляцыі, асабліва запатрабаваныя падчас пандэміі, і такім чынам праз інтэрнэт, які стаў неад’емнай часткай жыцця сучаснага чалавека, асабліва моладзі, абвяшчаецца Божае слова — Добрая вестка аб збаўленні.

У наш час вельмі важна, каб слова адвечнай Праўды не згубілася ў шалёным патоку хлусні, антыхрысціянскай прапаганды і амаральнага кантэнту; каб яно не змоўкла, але працягвала гучаць, як голас таго, хто кліча ў пустыні — кліча да навяртання. Сёння, калі адбываецца пераслед Касцёла, калі вядзецца адкрытае змаганне з традыцыйнымі каштоўнасцямі і маніпуляцыя свядомасцю людзей, неабходна праявіць салідарнасць і ўсім разам адказаць на выклікі часу.

Падтрымка каталіцкіх СМІ — гэта таксама выкананне пятага касцёльнага наказу, які прадпісвае вернікам дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.

Ці будзе партал Касцёла ў Беларусі Catholic.by існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад нашых вернікаў; ад вас, нашыя дарагія чытачы. Шчыра дзякуем за вашыя малітвы і ахвяраванні!

Абноўлена 13.10.2020 08:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця