Пошук

01.10.2020 17:49   Тэкст: Кацярына Самусік / Фота: Вераніка Раецкая / Catholic.by

З 25 па 27 верасня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі, якія правёў місіянер з Бразіліі айцец Антанэлло Кадэду.

Рэкалекцыі сабралі вялікую колькасць удзельнікаў, з якіх большасць склалі вернікі з усёй Беларусі: Мінска, Гродна, Ліды, Віцебска, Паставаў, Горак, Наваполацка, Ваўкавыска і іншых месцаў.

Праграма духоўных практыкаванняў была вельмі насычанай.

Першы дзень, пятніца, распачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Сабраным пажадалі плённага ўдзелу ў рэкалекцыях. Другі дзень быў часам інтэнсіўнага разважання над Божым Словам праз прызму місіянерскага досведу а. Антанэлло і малітвы. Апошні дзень рэкалекцый завяршыўся супольнай нядзельнай Эўхарыстыяй.

Навагрудчане і госці былі вельмі ўдзячныя Богу за магчымасць удзельнічаць у гэтых духоўных практыкаваннях і ўдзячныя рэкалекцыяністу за дар супольнай малітвы.

Католікі з усёй Беларусі мелі выдатную магчымасць бліжэй пазнаёміцца з мясцовымі вернікамі, якія гасцінна прымалі іх у сябе дома.

Таксама яны змаглі дакрануцца да багатай духоўнай і культурнай спадчыны Навагрудчыны.

Абноўлена 01.10.2020 17:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця