Пошук

04.09.2020 15:16   Паводле: кс. Уладзіслаў Сурвіла / Grodnensis.by

29 жніўня ў капліцы Маці Божай Чэнстахоўскай у Дубатоўцы, якая знаходзіцца на тэрыторыі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшаве (Смаргонскі дэканат), адбыліся ўрачыстасці з нагоды 90-годдзя яе асвячэння.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, урачыстасці ўзначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі. У іх узялі ўдзел шматлікія вернікі з усяго наваколля, а таксама святары і вернікі з суседніх парафій.

Капліца, якая стаяла на гэтым месцы раней, доўгі час да 1839 года была ўніяцкай, затым належала праваслаўным.

Падчас Першай сусветнай вайны яна была цалкам знішчана. У 1930 г. на яе месцы была пабудавана новая капліца.

Пасля Другой сусветнай вайны будынак капліцы належаў калгасу, у ім мялі лён. У 1990 г. капліцу вярнулі вернікам.

У гаміліі падчас святой Імшы біскуп звярнуў увагу на тое, як важна памятаць пра свае карані, продкаў, якія перадалі веру, і вяртацца ў родныя мясціны, дзе вера ўзрастала.

На заканчэнне ўрачыстасцяў пробашч данюшаўскай парафіі кс. Уладзіслаў Сурвіла падзякаваў усім мясцовым вернікам, чыімі малітвамі і намаганнямі ўдалося вярнуць і аднавіць капліцу.

Ён выказаў падзяку таксама гасцям на чале з біскупам, якія ў гэты дзень сваім удзелам падзялілі і памножылі радасць парафіянаў.

Абноўлена 04.09.2020 21:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця