Пошук

19.08.2020 12:18   Тэкст: Кс. Юрый Жэгарын / Catholic.by

Неспакойныя падзеі ў нашай Бацькаўшчыне натхнілі вернікаў парафіі святога Міхала Арханёла да духоўнай абароны нашай краіны.

У сувязі з напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзіцца толькі ў руках Божага Провіду.

На працягу двух мінулых месяцаў 52 чалавекі згадзіліся трымаць адзін або некалькі дзён у нядзелю шчыры пост на вадзе або на хлебе і вадзе. У ноч з 8 на 9 жніўня адбылося начное чуванне перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Вернікі горача ўзносілі свае малітвы аб тым, каб Езус змілаваўся над нашай краінай. Кожны дзень, пачынаючы з 9 жніўня, у парафіі адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

14 жніўня распачалася навэнна да Маці Божай за Беларусь. Асноўнымі ўмовамі дзевяцідзённай навэнны з’яўляюцца шчырая споведзь, штодзённы ўдзел у св. Імшы і прыняцце св. Камуніі, чытанне Божага Слова, малітва на ружанцы, міласціна для бедных і распаўсюд навэнны сярод знаёмых і блізкіх.

Кожны дзень цэлебруецца св. Імша ў інтэнцыі нашай краіны.

У мінулую нядзелю, 16 жніўня, адбылася роварная пілігрымка ў касцёл ва Уселюбе да Маці Божай Новага Жыцця, каб занесці Багародзіцы малітоўныя інтэнцыі за нашу краіну.

Вернікі з Навагрудка заклікаюць вернікаў з іншых парафій Беларусі больш актыўна ўдзельнічаць у духоўных ініцыятывах Каталіцкага Касцёла, да якіх у цяжкі для Бацькаўшчыны час нас заклікаюць нашы пастыры.

Абноўлена 19.08.2020 14:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа