9 ліпеня ксёндз Антоні Клімантовіч, пробашч архікатэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску і дэкан катэдральнага капітулу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, святкуе 25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння.
Ксёндз Антоні нарадзіўся 14 лютага 1969 г. у вёсцы Лабуці на Віцебшчыне. У 1977-1984 гг. вучыўся ў сярэдняй школе ў в. Васюкі, у 1984-1987 гг. — у ПТВ №168 у Глыбокім. У 1987-1989 гг. служыў у войску. У 1989-1995 гг. вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У 1994 г. прыняў дыяканскае пасвячэнне, 9 ліпеня 1995 г. — прэзбітэрскае.
З 1995 г. быў вікарыем архікатэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску. Пасля выконваў абавязкі пробашча гэтай парафіі, а таксама парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. У 2001 г. быў прызначаны аканомам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
У 2003 г. быў прызначаны пробашчам парафіі св. Антонія Падуанскага ў Мінску. Пасля стаў дэканам Мінскага дэканату і пробашчам мінскай архікатэдральнай парафіі.
З 2007 г. — дэкан Архікатэдральнага дэканату ў Мінску. З'яўляецца грэміяльным канонікам і дэканам катэдральнага капітулу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Партал Catholic.by на чале з дырэктарам ксяндзом доктарам Аляксандрам Уласам сардэчна віншуе юбіляра і жадае Божага благаслаўлення і апекі Маці Божай на святарскім шляху жыцця.