Пошук

23.06.2020 10:43   Паводле: Grodnensis.by / Фота: Галіна Валюшка / Grodnensis.by

21 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) кс. Юзаф Гэнза CSsR цэлебраваў Імшу падзякі з нагоды 50-годдзя святарства разам з сабратамі са сваёй законніцкай супольнасці.

Grodnensis.by інфармуе, што на Эўхарыстыі сабраліся вернікі гэтай гродзенскай парафіі, якой кс. Юзаф прысвяціў амаль палову часу свайго святарства.

Іх прысутнасць стала выразам удзячнасці душпастыру за яго шматгадовае ахвярнае служэнне.

Гамілію прамовіў настаяцель супольнасці ксяндзоў рэдэмптарыстаў у Гродне кс. Андрэй Ядкоўскі CSsR. Ён прыгадаў жыццёвы шлях юбіляра, звязаны з гродзенскай парафіяй Найсвяцейшага Адкупіцеля з ліпеня 1997 г.

На заканчэнне Эўхарыстыі вернікі выказалі святару віншаванні. Яны пажадалі яму здароўя на доўгія гады, а таксама працягу актыўнага служэння сярод іх на хвалу Бога.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця