Пошук

02.06.2020 13:02   Тэкст і фота: Кс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by

1 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Як паведамляе Grodnensis.by, з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей іерарх маліўся ў інтэнцыі ўсіх дзяцей, асабліва тых, якія ў гэтым годзе ўпершыню прыступаюць да святой Камуніі. Урачыстасці Першай Камуніі з прычыны эпідэміі каранавірусу былі перанесены на восень.

У святыні біскуп Кашкевіч цэлебраваў святую Імшу, падчас якой маліўся таксама за ўсіх хворых і церпячых з прычыны небяпечнага вірусу.

Ён даручыў Маці Божай усе сем’і Гродзенскай дыяцэзіі, просячы, каб яны былі моцныя Богам і каб эпідэміялагічная сітуацыя не аслабіла іх веры.

Кусташ санктуарыя ксёндз Юрый Бяганскі пазнаёміў іерарха з працамі, якія ў апошні час вельмі інтэнсіўна вядуцца пры санктуарыі.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне выказаў здзіўленне, што з кожным днём змяняецца аблічча санктуарыя, становячыся ўсё прыгажэйшым, і захапляе хараством тэрыторыя вакол святыні.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч абмеркаваў з кусташам правядзенне сёлетняй адпустовай урачыстасці ў санктуарыі, якая, напэўна, адбудзецца з-за эпідэміі ў іншым фармаце і ў іншы час.

Пра праграму сёлетняй адпустовай урачыстасці ў Тракелях будзе паведамлена пазней.

Абноўлена 02.06.2020 13:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця