Пошук

19.05.2020 15:33   Grodnensis.by
Фота Віталія Палінеўскага

18 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч заклікаў вернікаў дыяцэзіі да супольнай малітвы аб спыненні каранавірусу, якую прапанаваў Папа Францішак.

Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча пра малітву ў час пандэміі каранавірусу

Шаноўны ксёндз пробашч,

У сувязі з пандэміяй каранавірусу, якая працягваецца, Святы Айцец Францішак прапанаваў вернікам Каталіцкага Касцёла тэкст малітвы, якая ўпісваецца ў традыцыйны Марыйны характар месяца мая і якую сам Папа прамаўляе ў духоўнай лучнасці з верным народам.

У адказ на запрашэнне Святога Айца заахвочваю шаноўнага ксяндза пробашча прамовіць супольна з вернікамі, напрыклад, у межах маёвага набажэнства ці пры іншых нагодах, якія палічыць адпаведнымі, наступную малітву:

О Марыя, Ты заўсёды ззяеш на нашым шляху як знак збаўлення і надзеі. Давяраемся Табе, Аздараўленне хворых, якая ля падножжа крыжа была злучана з цярпеннем Езуса, трываючы моцна ў веры.

Tы, Збаўленне рымскага народа, ведаеш, што нам патрэбна, і мы ўпэўнены, што Ты паклапоцішся аб тым, каб радасць і свята — так, як у Кане Галілейскай, — маглі вярнуцца пасля гэтага часу выпрабавання.

Дапамажы нам, Маці Божай Любові, каб мы выконвалі волю Айца і рабілі тое, што скажа нам Езус, які ўзяў на сябе наша цярпенне і нёс наш боль, каб правесці нас праз крыж да радасці ўваскрасення. Амэн.

Тваёй абароне…

Няхай трыванне ў малітве перад Хрыстом у духоўнай лучнасці з Яго Маці яшчэ больш нас з’яднае і ўмацуе ў веры ў цяжкі час пандэміі каранавірусу.

З пастырскім благаслаўленнем,

Aляксандр Кашкевіч, біскуп Гродзенскі

Гродна, 18 мая 2020

Абноўлена 19.05.2020 15:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця