Пошук

16.05.2020 10:49   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

З 15 мая ў тэставым рэжыме вядзецца прамая трансляцыя з Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

Цяпер кожны можа памаліцца анлайн перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай.

Трансляцыя вядзецца нон-стоп у рэжыме рэальнага часу на YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя.

Святыя Імшы цэлебруюцца паводле наступнага раскладу:

  • з панядзелка па пятніцу — 7.00; 18.00
  • у суботу — 7.00; 12.00
  • у нядзелю — 7.00; 10.00 (польск.); 12.00

Маёвыя набажэнствы перад абразом Маці Божай Будслаўскай адбываюцца:

  • з панядзелка па пятніцу — 17.30
  • у суботу і нядзелю — 11.30

Штодзённа святая Імша а 7-й гадзіне раніцы перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай цэлебруецца ў інтэнцыі ўсіх хворых на каранавірус і медыкаў.

Дасылаць інтэнцыі можна лістом на электронную пошту Нацыянальнага санктуарыя:

budslaw@tut.by або budslau@tut.by

а таксама паведамленнем у Viber на нумар:

+375 29 275 40 36

Абноўлена 16.05.2020 10:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.