Пошук

07.05.2020 19:28   Catholic.by

Ужо каля чатырох гадоў, пачынаючы з 1 лістапада 2016 года, у Беларусі (шкада, што толькі ў інтэрнэце) вяшчае каталіцкае «Радыё Марыя», якое сёння ахоплівае каля 90 краін свету.

Мэта тых, хто працуе на гэтым радыё, — распаўсюджваць заахвочванне Маці Божай, якое калісьці прагучала з Яе вуснаў у Кане Галілейскай: «Тое, што Ён скажа вам, зрабіце» (Ян 2, 5).

7 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, паколькі менавіта гэты дзень лічыцца днём нараджэння спосабу перадачы інфармацыі з дапамогаю радыёхваляў.

Дырэктар парталу Catholic.by ксёндз Аляксандр Улас ад імя супрацоўнікаў сардэчна віншуе ўсю вялікую сям’ю «Радыё Марыя», а асабліва яе беларускую частку на чале з яе дырэктарам ксяндзом Аляксандрам Фаміных, жадае апекі Маці Божай і шчодрага плёну на ніве Пана.

Абноўлена 07.05.2020 20:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.