Пошук

27.03.2020 16:39   Паводле: Сatholicnews.by
Ілюстрацыйная выява: idziemy.pl

Запланаваны на 28 сакавіка ў полацкай парафіі cвятога Андрэя Баболі дзень засяроджання для моладзі адменены згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча «Аб парадку набажэнстваў і душпастырскіх мерапрыемстваў падчас пандэміі каранавірусу».

Пра гэта паведаміў партал Сatholicnews.by.

«Не паддавайцеся паніцы, якая не з’яўляецца добрым дарадчыкам, але, як належыць людзям веры, даверцеся Міласэрнаму Богу, а таксама лекарам, якія з’яўляюцца інструментамі ў Божых руках, і будзьце адказнымі за захаванне грамадскага парадку», — заклікае біскуп Алег.

Абноўлена 27.03.2020 17:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця