Пошук

07.02.2020 10:58   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

5 лютага ў Мінску пад кіраўніцтвам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прайшло першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэту па правядзенні ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай 2020 года.

Аргкамітэт разгледзеў праект праграмы ўрачыстасці і яе тэму.

Фэст у Будславе, унесены ЮНЕСКА ў рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва, пройдзе сёлета 3–4 ліпеня.

Паколькі урачыстасць Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі мае агульнабеларускі характар і асаблівае значэнне для ўсяго мясцовага Касцёла ў нашай краіне, тэма і праграма сёлетняга фэсту ў Будславе будуць разгледжаны і зацверджаны на пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое пройдзе ў Мінску 27 лютага.

Абноўлена 07.02.2020 10:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця