Пошук

28.01.2020 10:30   Catholic.by
Ахвяраванне Пана / cristonautas.com

На свята Ахвяравання Пана, якое адзначаецца ў Касцёле 2 лютага, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі рыхтуе Пастырскі ліст, прысвечаны кансэкраванаму жыццю.

Святы Ян Павел II, стагоддзе з дня нараджэння якога асаблівым чынам адзначаецца ў гэтым Пастырскім годзе ў Касцёле на Беларусі, у свята Ахвяравання Пана ўсталяваў Дзень кансэкраванага жыцця.

Такім чынам гэтае свята з’яўляецца адпаведнаю нагодаю для таго, каб паразважаць над місіяй кансэкраваных асоб у Касцёле і маліцца аб пакліканнях да жыцця паводле евангельскіх парад.

Нагадаем, што агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця пройдзе сёлета ў Гродне.

Тэкст Пастырскага ліста ў адпаведны час будзе апублікаваны на партале Catholic.by.

Абноўлена 28.01.2020 12:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця