Пошук

21.01.2020 10:45   Catholic.by
Фота Аксаны Ючкавіч

Агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця з удзелам прадстаўнікоў усіх манаскіх і законніцкіх супольнасцяў, якія нясуць служэнне ў нашай краіне, сёлета пройдзе 10 лютага ў Гродне.

Каардынацыйная група вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі запрашае прадстаўнікоў усіх манаскіх і законніцкіх супольнасцяў узяць удзел у гэтай агульнабеларускай сустрэчы кансэкраваных асобаў.

Кульмінацыяй сустрэчы стане святая Імша ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя. Цэлебрацыю Эўхарыстыі, падчас якой адбудзецца аднаўленне манаскіх абяцанняў з запаленымі свечкамі, узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Увага! Да 25 студзеня неабходна было падаць інфармацыю пра колькасць удзельнікаў ад кожнай супольнасці на адрас электроннай пошты:
secretariatamsb@gmail.com

Праграма агульнабеларускага Дня кансэкраванага жыцця

Гродна, 10 лютага

  • 10.30 — кансэкраванае жыццё ў Беларусі: прэзентацыя супольнасцяў (гродзенская катэдрaльная базыліка святога Францішка Ксавэрыя, Савецкая пл., 4)
  • 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; магчымасць споведзі
  • 12.00 — святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў (з запаленымі свечкамі)
  • 13.15 — абед (Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя, вул. Парыжскай Камуны, 1)
  • 14.00 — семінар на тэму: Quo vadis, persona consecrata? (Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя)
  • 15.30 — падвядзенне вынікаў
  • 16.00 — заканчэнне
Абноўлена 27.01.2020 12:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.