8 студзеня адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з удзельнікамі касцёльных хораў і музыкамі Магілёва.
Па традыцыі сустрэча пачалася святой Імшой у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, цэлебрацыю якой узначаліў Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці.
Біскуп прывітаў усіх музыкаў, якія сабраліся ў гэты дзень на Імшы, а іх было нямала.
У гаміліі іерарх падкрэсліў, што ўсе свае справы чалавек павінен давяраць Богу, і гэты прынцып працуе як у творчасці, так і ва ўласным жыцці: «Прымаючы рашэнні, задавайце пытанне: „Ці гэта да спадобы Богу?“ Калі мы прыслухаемся да голасу Божага, зможам пачуць, як Айцец часам прапануе зусім іншыя, нечаканыя рашэнні. Таму што Ён — поўная любоў, любоў без межаў».
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-003.jpg)
Перад дзяленнем аплаткамі біскуп падзякаваў музыкантам і спевакам з усіх трох парафій Магілёва.
«Вы не толькі ўпрыгожваеце святую Імшу сваімі галасамі і музыкай, але і служыце Богу падчас літургіі нароўні са святарамі і міністрантамі.
Ад вас таксама залежыць, наколькі думкі і сэрцы людзей будуць пры Богу», — сказаў іерарх.
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-010.jpg)
Сёння ў магілёўскіх парафіях спевам служаць тры хоры: мужчынскі Felix Anima (кіраўнік Таццяна Кузіна, канцэртмайстар Нэллі Сасіна), жаночы Totus Tuus (кіраўнік Яна Шумская), а таксама хор парафіі св. Антонія (кіраўнік Аліна Васюкова).
Падчас сустрэчы біскуп Аляксандр Яшэўскі асаблівым чынам падзякаваў арганісту катэдральнай парафіі Яўгену Захараву за 30 гадоў плённага служэння Богу і Касцёлу.
Юбіляр атрымаў падзячную грамату, а таксама прымаў шчырыя віншаванні ад усіх вернікаў Магілёва. Такія граматы атрымалі таксама музыкі, якія прысвяцілі падобнаму служэнню ў Касцёле больш за 10 гадоў. Была адзначана і вялікая заслуга ў развіцці парафіі св. Казіміра і св. Ядвігі Юліі Алейнікавай, якая таксама атрымала грамату ад біскупа.
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-020.jpg)
Пасля дзялення аплаткамі свята працягнула забаўляльная праграма, якую падрыхтавала спявачка хору Totus Tuus Анастасія Раманава.
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/01/10947/s-2020-01-08-hory-024-cb.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-001.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-002.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-003.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-004.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-005.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-006.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-007.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-008.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-009.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-010.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-011.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-012.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-013.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-014.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-015.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-016.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-017.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-018.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-019.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-020.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-021.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-022.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-023.jpg)
![](/3/images/news/2020/01/10947/2020-01-08-hory-024.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)