Пошук

06.01.2020 09:14   Паводле: Зміцер Лупач / Сatholicnews.by / Фота: Зміцер Лупач / Сatholicnews.by

Калядны фестываль рэлігійнай песні пад такою назваю прайшоў 3 студзеня ў мёрскім Доме культуры (Віцебская дыяцэзія).

Як паведаміў партал Catholicnews.by, у фестывалі, дэвізам якога сталі словы «Спяваем усім сэрцам», узялі ўдзел дзеці і моладзь з васьмі парафій Віцебскай дыяцэзіі, парафіі святога Францішка Асізскага з Мінска і маленькая прадстаўніца мясцовай пратэстанцкай супольнасці.

Узровень вакальнага мастацтва выканаўцаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі кс. Аляксандр Дулінец, Іна Сапун і Яўгенія Шук. У выніку дыпломы фестывалю атрымалі ўсе ўдзельнікі, таму што сапраўды спявалі «ўсім сэрцам».

— Ах, як было прыгожа! — не хаваў свайго ўражання Віцебскі біскуп Алег Буткевіч. Іерарх падкрэсліў, што, незалежна ад занятага месца, усе «былі супер».

Пастыр Касцёла на Віцебшчыне падзякаваў спонсарам і ўсім тым, хто прычыніўся да правядзення фестывалю, асабліва дыяцэзіяльнаму Caritas, пробашчу мёрскай парафіі кс. Андрэю Куліку, а таксама ўсім тым асобам, якія рыхтавалі моладзь да ўдзелу.

Напрыканцы музычнай сустрэчы ўсе яе ўдзельнікі падняліся на сцэну і разам выканалі калядную песню.

Больш фота з фестывалю «Зорка Бэтлеему» ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа