На ўрачыстасць Божага Нараджэння дзеці і моладзь з парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку паказалі святочную пастаноўку, прысвечаную найвялікшай хрысціянскай таямніцы — уцелаўленню Хрыста.
На працягу многіх тыдняў дзеці разам з сястрой Хеленай і сваімі бацькамі рыхтаваліся, каб прадставіць з дапамогай сваіх талентаў выключнасць падзеі, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму.
Ацаніць творчыя і вакальныя таленты малых вернікаў прыйшла вялікая колькасць дарослых парафіян і гасцей парафіі. Пасля творчага выступу ўсе маленькія гледачы атрымалі салодкія падарункі.