Пошук

17.12.2019 17:30   Тэкст: Анастасія-Алена Блусянкова / Catholic.by

У кастрычніку ў Каталіцкім Касцёле на Беларусі ўзнікла новае душпастырства — «Жывы Місійны Ружанец». Гэта апостальскі малітоўны рух свецкіх, якія праз штодзённую малітву на ружанцы духоўна падтрымліваюць святароў і кансэкраваных асобаў.

Вернікі моляцца штодзённа прыватна альбо супольна ў любы зручны час у інтэнцыі трыумфу Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў служэнні Святога Айца Францішка, біскупаў, святароў і кансэкраваных асобаў, а таксама аб новых святых пакліканнях да кансэкраванага жыцця, святарства і місіянерскага служэння.

Апостальскі малітоўны рух «Жывы Місійны Ружанец» ужо налічвае крыху больш за 120 чалавек.

Душпастырства паступова развіваецца: за два месяцы да вернікаў з розных парафій Мінска далучыліся вернікі з розных вёсак, аграгарадкоў і гарадоў: Бабруйск, Баранавічы, Бараўляны, Барысаў, Брэст, Ваўкавыск, Віцебск, Гатава, Глыбокае, Даўгінава, Дзяржынск, Ждановічы, Жодзіна, Заслаўе, Крамяніца, Лагойск, Магілёў, Маладзечна, Наваельня, Наваполацк, Негарэлае, Орша, Пінск, Смаргонь, Стоўбцы, Фаніпаль, Шчучын і інш.

Сёння ўжо сфармавалася шэсць Ружанцовых ружаў па 20 чалавек па агульнай колькасці таямніц святога Ружанца:

  • Маці Божай Каралевы святога Ружанца
  • Маці Божай Чэнстахоўскай
  • Маці Божай Фацімскай
  • Маці Божай Заслаўскай
  • Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі
  • Маці Божай Беззаганна Зачатай.

Цяпер працягваецца фармаванне сёмай Ружанцовай ружы Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

З гэтай мэтай ініцыятыўная група запрашае жадаючых далучацца да апостальскага малітоўнага руху «Жывы Місійны Ружанец»: усяго адна таямніца Ружанца на дзень, а Божыя ласкі атрымліваеш, як за ўвесь Ружанец.

Ружанцовая малітва мае вялікую моц, а тым больш, калі молішся на хвалу Божую не адзін, а ў супольнасці!

Далучыцца да малітвы і атрымаць усю падрабязную інфармацыю магчыма па тэлефоне:

+375 29 557 08 27 — каардынатар руху Анастасія-Алена Блусянкова

альбо дасылаць паведамленні на вайбер на гэты нумар ці па электроннай пошце: alena2012misericordia@gmail.com

Па пытаннях душпастырства звяртацца па тэлефоне:

+375 29 695 53 51 — ксёндз канонік Юрый Санько

Абноўлена 17.12.2019 18:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа