Пошук

12.12.2019 12:02   Тэкст: Аляксандр Пятліцкі SCI / Фота: scj.pl / Catholic.by

8 снежня вечныя манаскія абяцанні чыстасці, убоства і паслухмянасці прынёс у супольнасці Святароў Найсвяцейшага Сэрца Езуса (сэрцане) семінарыст Генадзь Лаўніковіч SCI з Варапаева (Віцебская дыяцэзія).

Урачыстасць адбылася ў семінарыйнай капліцы ў Стадніках (Польшча).

Свае абяцанні малады законнік даў Богу ў прысутнасці ксяндза Веслава Свеньха SCI, правінцыяла Польскай правінцыі ксяндзоў сэрцанаў.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел святары і кансэкраваныя асобы з Польшчы і Беларусі, а таксама родныя Генадзя Лаўніковіча з Варапаева.

У гаміліі ксёндз правінцыял падкрэсліў, што найлепшы выраз свайго аддання Богу ўчыніла Марыя, і заахвоціў маладога законніка ўглядацца ў гэты прыклад кожны дзень — праз Сэрца Марыі да Сэрца Езуса.

Генадзь Лаўніковіч з’яўляецца студэнтам 5 курса Вышэйшай місійнай семінарыі святароў сэрцанаў у Стадніках, дзе на сённяшні дзень фармацыю праходзяць яшчэ чацвёра братоў з розных дыяцэзій Беларусі.

З удзячнасцю за дар паклікання семінарыста Генадзя супольнасць сэрцанаў на Беларусі даручае яго апецы Найсвяцейшай Панны Марыі і атуляе шчырай малітвай.

 

Абноўлена 12.12.2019 16:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.