1 снежня, у Першую нядзелю Адвэнту, у парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску падвялі вынікі конкурсу на лепшы Адвэнтавы каляндар.
Як паведаміў сайт sdb.by, у парафіяльным конкурсе ўзялі ўдзел трынаццаць сем’яў. Лепшыя працы вызначаліся з дапамогаю галасавання, якое праходзіла ў два туры: у касцёле і анлайн.
У першым туры галасавання, якое адбылося ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, былі вызначаны лідары:
- I месца — сям’я Чуйко (36 галасоў);
- II месца — сям’я Мартыненкаў (30 галасоў);
- III месца — сям’я Мікулевічаў (27 галасоў).
Інтэрнэт-галасаванне пацвердзіла пераможцу. Ім стала сям’я Чуйко, набраўшы 20% галасоў.
Узнагароджанне пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу адбылося 1 снежня, у першую нядзелю Адвэнту, напрыканцы святой Імшы.
Календары-пераможцы будуць выкарыстоўвацца ў катэхетычных залах парафіі і ў араторыі ў якасці дапамогі, каб добра перажыць Адвэнт, выконваючы падрыхтаваныя ў іх заданні і пастановы на кожны дзень.