Пошук

20.11.2019 12:37   Catholic.by

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае беларускіх вернікаў адказаць на заклік арганізатараў Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу, які адбудзецца ў сталіцы Венгрыі Будапешце ў 2020 годзе, і далучыцца да адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў суботу, 23 лістапада.

«Ён з’яўляецца вобразам нябачнага Бога»

(Клс 1, 15).

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі!

Няхай усе народы будуць аб’яднаныя ў адну супольнасць, як сказана ў Псальме (пар. Пс 86 (85), 9), адкуль паходзіць дэвіз Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу, які адбудзецца ў сталіцы Венгрыі Будапешце 13–20 верасня 2020 года.

У суботу 23 лістапада, напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, арганізатары Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу 2020 заахвочваюць зрабіць у тысячах касцёлаў па ўсім свеце гадзінную адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, каб убачыць Езуса, «Вобраз нябачнага Бога».

Мэта адарацыі — памаліцца за ўсіх тых, хто яшчэ не сустрэўся з Богам.

Як далучыцца?

  • На ўэб-сайце https://corpusdomini.iec2020.hu/#/ выберыце зразумелую для вас мову і знайдзіце месца, дзе ўжо арганізавана Адарацыя.
  • Калі вы не знойдзеце адарацыі ў вашай мясцовасці, можаце арганізаваць яе самі ў вашым касцёле ці ў законніцкай супольнасці ў супрацоўніцтве з пробашчам ці прадстаўнікамі законніцкіх супольнасцяў.
  • Вы можаце маліцца Хрысту ў Найсвяцейшым Сакрамэнце ў маўклівай медытацыі або традыцыйным спосабам спяваць і сумесна чытаць адпаведныя малітвы, (але не прапускайце час у цішыні!), вы можаце маліцца з дзецьмі, сем’ямі, моладдзю і пажылымі.
  • Вы можаце запрасіць да ўдзелу музыкаў, малітоўныя групы, супольнасці, любога чалавека, які хоча правесці гэтую гадзіну разам з Валадаром сусвету.

Пан вас чакае. Арганізатары разлічваюць на вас 23 лістапада.

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

Абноўлена 20.11.2019 14:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця