Пошук

19.11.2019 08:53   Паводле: Ася Паплаўская / Фота: Ася Паплаўская / eucharystki.wordpress.com / Catholic.by

Тры незабыўныя дні з 15 па 17 лістапада, якія акурат прыпалі на ўрачыстасці Апекаў Маці Божай Вастрабрамскай, дзяўчаты з полацкай парафіі святога Андрэя Баболі правялі ў Вільні — горадзе Божай Міласэрнасці, дзе сястра Таццяна Гмыза SJE арганізавала для іх рэкалекцыі.

Як паведаміў сайт Кангрэгацыі сясцёр служак Езуса ў Эўхарыстыі eucharystki.wordpress.com, у духоўных практыкаваннях разам з маладымі палачанкамі ўдзельнічалі таксама мясцовыя дзяўчаты з Вільні.

Месцам правядзення рэкалекцый стаў кляштар сясцёр эўхарыстак і касцёл Святога Духа ў Грэгараве.

На працягу трох дзён маладыя каталічкі разважалі пра Божую міласэрнасць, дзяліліся сведчаннямі праяваў Божай любові ў сваім жыцці, абмяркоўвалі, што такое міласэрнасць у штодзённасці і што нам перашкаджае ці, наадварот, дапамагае рабіць учынкі міласэрнасці.

Дзяўчаты разам штодзённа бралі ўдзел у святой Імшы, маліліся на адарацыі, а таксама пазнаёміліся са святынямі і цікавымі месцамі Вільні.

16 лістапада, ва ўрачыстасць Маці Міласэрнасці, удзельніцы рэкалекцый наведалі Вострую Браму, дзе памаліліся перад цудадзейным абразом.

Абноўлена 19.11.2019 12:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.