Пошук

05.11.2019 12:57   Тэкст: Андрэй Юхнік / Фота: Павел Леановіч / Catholic.by

4 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання. Яго правёў кс. Юрый Жэгарын, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.

«Асэнсаваць мінулае, каб зразумець сучаснасць» — такі заклік прагучаў ва ўводнай прамове. Гэтыя словы сталі тэмай для разважання на працягу дня.

Аскетычныя канферэнцыі, агульныя і індывідуальная малітвы, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, святая Імша спрыялі таму, каб семінарысты нанава паразважалі над глыбінёй сваіх адносінаў з Богам, без якіх немагчымае штодзённае жыццё сапраўднага вучня Хрыста.

Дзякуючы разнастайным жыццёвым прыкладам, прыведзеным кс. Юрыем Жэгарыным, семінарысты маглі яшчэ раз усвядоміць прыгажосць, сэнс і адказнасць свайго жыццёвага паклікання, а таксама мелі магчымасць вучыцца развіваць пакліканне і рабіць усё неабходнае, каб не змарнаваць яго.

Час духоўных практыкаванняў стаў для семінарыйнай супольнасці хвілінамі шчырасці з Богам, якія дапамогуць будучым святарам распазнаваць свой непаўторны жыццёвы шлях і няспынна сузіраць блізкасць Бога ў штодзённым жыцці.

Завяршыўся дзень засяроджання Нешпарамі за памерлае духавенства, семінарыстаў і свецкіх людзей, якія працавалі ў гэтай семінарыі, а таксама за родных семінарыстаў і выхавацеляў, якія ўжо адышлі ў вечнасць. 

Абноўлена 05.11.2019 14:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.