Пошук

29.10.2019 13:00   Тэкст: а. Павел Лемех OMI / Фота: Аляксей Ціхан / Catholic.by

Субота 26 кастрычніка была вельмі радасным і доўгачаканым днём для мінскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно. Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі благаславіў крыж і асвяціў зямлю, дзе будзе ўзведзены парафіяльны касцёл.

Ва ўрачыстай падзеі ўдзельнічалі кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк, душпастыры гэтай парафіі пробашч а. Пётр Бялевіч ОМІ і а. Павел Лемех OMI, семінарысты з духоўным айцом, будаўнікі і вернікі.

Тым самым распачалося будаўніцтва касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазено.

Біскуп у гаміліі засяродзіў увагу на значэнні крыжа ў жыцці хрысціяніна, а таксама значэнні касцёла для парафіі. У сваіх словах ён заахвоціў будаваць Касцёл як супольнасць веруючых.

Узгадваючы гісторыю парафіі, у якой гэта ўжо другое месца пад будаўніцтва святыні, іерарх сказаў, што Пан Бог мае свае планы, а мы павінны давяраць Яго Провіду.

 

Абноўлена 29.10.2019 13:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця