28 кастрычніка супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначыла свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.
Святу папярэднічала навэнна да св. Юды Тадэвуша — дзевяць дзён будучыя святары ўзгадвалі шлях апостала і прасілі аб малітве за іх перад Богам.
Святы Юда Тадэвуш з’яўляецца адным з апекуноў гродзенскай Alma Mater.
Таму семінарысты маліліся аб яго асаблівым заступніцтве перад Богам у інтэнцыі семінарыі і пакліканняў. Святую Імшу ў гэтай інтэнцыі цэлебраваў прэфект семінарыі кс. Ян Раманоўскі.
Падчас Эўхарыстыі супольнасць малілася і за таго, хто непасрэдна прычыніўся да адкрыцця семінарыі, — арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама за таго, хто ўносіць свой уклад у дзейнасць семінарыі, — кс. Тадэвуша Крыштопіка, спаведніка семінарыстаў. Не быў забыты і памерлы кс. Тадэвуш Вышынскі, які амаль з самага пачатку існавання гэтай навучальнай установы прысвяціў сваё жыццё выхаванню семінарыстаў.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)