Пошук

14.10.2019 11:22   Тэкст: кс. Францішак Рудзь / Catholic.by

13 кастрычніка, напярэдадні Дня маці ў Беларусі, у мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай маліліся за матуль, бабуль і хросных мам.

У створаным сусвеце Бог падарыў нам шмат цудаў, найбольшы з якіх — мама і нараджэнне дзіцяці. Хрысціяне нараджэнне дзіцяці ўспрымаюць як таямніцу і асаблівы дар. Біблія кажа пра мацярынства як пра благаслаўленне і найважнейшае служэнне, якое заключаецца ў абавязку перадаваць веру дзецям з першых дзён іх жыцця.

Па статыстыцы, пададзенай нямецкім фондам «Насельніцтва Зямлі», кожныя 10 секунд у свеце нараджаецца 26 дзяцей. Значыць, разам з імі ў свеце з'яўляюцца і новыя мамы. Ва ўсе часы вернікі ўшаноўвалі Багародзіцу, якая стала прыкладам веры, надзеі і любові для зямных матуль. Аб Яе апецы просяць бацькі падчас хросту дзіцяці.

Таму менавіта ў гэты дзень для многіх вернікаў вельмі сімвалічна і важна прыйсці ў святыню ў гонар Маці Божай. Касцёл на Каменнай Горцы ў Мінску не стаў выключэннем.

На працягу тыдня на паштоўцы ў выглядзе сэрца дзеці пісалі просьбы да Маці Божай за сваіх мам. Кожнае сэрца стала часткай пацерак малітвы, якія змясцілі перад абразом Маці Божай Будслаўскай.

Як з першага дня нараджэння дзіцяці маці жыве яго дыханнем, яго слязьмі і ўсмешкамі, так і Божая Маці атуляе нас сваёй апекай. Яе дапамога можа быць і незаўважнай для нас кожны дзень. Аднак, азірнуўшыся назад, мы разумеем, што ўвесь гэты час над намі была Яе апека.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.