Пошук

02.10.2019 11:40   Паводле: Дк. Алег Зямчонак / Фота: з архіва парафіі / Catholicnews.by

У нядзелю 29 верасня ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася святая Імша падзякі за сёлетні ўраджай — своеасаблівыя «малітоўныя дажынкі».

Як паведамляе партал Catholicnews.by, цэлебрацыю ўзначаліў пробашч парафіі кс. канонік Валерый Орсік.

На пачатку нядзельнай Эўхарыстыі святар падкрэсліў, што чалавек павінен быць заўсёды ўдзячны Богу, які дае жыццё і ўсё неабходнае для жыцця.

Нездарма само слова «Эўхарыстыя» азначае «падзяка».

Пра ўменне дзякаваць Богу за ўсе атрыманыя дары казаў удзельнікам святой Імшы і дыякан Алег Зямчонак у прамоўленым казанні.

У працэсіі з дарамі віцебскія вернікі прынеслі да алтара Пана садавіну і гародніну — плады сёлетняга ўраджаю.

Знакам асаблівай пашаны да Багародзіцы за атрыманы плён працы чалавечых рук і плады зямлі напярэдадні ружанцовага месяца кастрычніка стаў вялікі ружанец, зроблены з… бульбы.

Напрыканцы Імшы ксёндз Валерый благаславіў новы ўраджай і падзякаваў усім, хто дапамог у падрыхтоўцы да свята.

Абноўлена 02.10.2019 11:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа