Пошук

23.09.2019 13:14   Тэкст і фота: Аляксей Бакаў / Catholic.by

20 верасня супольнасць 1-га курсу Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі, які дзейнічае ў Мінску, наведаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Іерарх цэлебраваў святую Імшу разам з духоўным айцом курсу кс. Алегам Пятрашкам і семінарыстамі.

Затым адбылася сустрэча біскупа з першакурснікамі, на якой яны мелі магчымасць задаць іерарху пытанні.

Біскуп, які скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, пацікавіўся, з якіх парафій паходзяць семінарысты, а таксама падзяліўся сваім досведам, як праходзіла фармацыя, калі ён вучыўся ў семінарыі.

Між іншым, іерарх сказаў: «Як можна прыехать у Ватыкан і не ўбачыць Святога Айца? Як можна прыехаць у Мінск і не ўбачыць семінарыстаў першага курсу?»

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця