Пошук

16.09.2019 14:40   Фота: з архіва парафіі / Catholic.by

14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў вёсцы Княжыцы Шклоўскага раёна (Магілёўскі рэгіён) адзначылі традыцыйны адпуст.

На свята сабраліся душпастыры з навакольных парафій разам са сваімі вернікамі. Святую Імшу ўзначаліў дэкан Магілёўскі ксёндз Віталій Маргуноў.

Хоць княжыцкая каплічка, якая знаходзіцца на парафіяльных могілках, не вельмі вялікая, сёлета яна змясціла на свяце 45 чалавек.

Нядаўна ў капліцы завяршыліся рамонтныя працы, і цяпер яна стала яшчэ больш утульнай.

Душпастыр каталіцкай супольнасці ў Княжыцах ксёндз Аляксандр Шупенька дзякуе ўсім, хто знайшоў час у гэтую суботу і падзяліў з мясовымі вернікамі радасць парафіяльнага свята.

 

Абноўлена 16.09.2019 14:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа