Пошук


12–14 ліпеня ў Лебедзеве прайшла сустрэча па распазнанні паклікання для хлопцаў. На тры ліпеньскія дні парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса сталася месцам сустрэчы хлопцаў, якія з’ехаліся сюды з розных парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Галоўным кіраўніком мерапрыемства быў кс. Павел Эйсмант, адказны за першы курс навучання будучых святароў, якому дапамагалі семінарысты Дзмітрый і Марцін.

Дэвізам сустрэчы былі словы: «Быць рыбаком, а не рыбкай на кручку».

Падчас сумесных размоў кіраўнік духоўных практыкаванняў звяртаў увагу на дзве асноўныя рэчы. Па-першае, на тое, як важна ў сучасным свеце ўмець лавіць, прыцягваць людзей да Хрыста, які дае сапраўдную свабоду. І па-другое, што не менш патрэбна дбаць, каб самому не трапіць у сеткі, якія знявольваюць, пазбаўляюць сапраўдных каштоўнасцяў, аптымізму і яснай мэты ў жыцці.

Практыкаванні духу не абмежаваліся толькі малітваю, магчымасцю размовы са святарамі і з тымі, хто рыхтуецца да святарства.

Хлопцы маглі выйсці не толькі за сцены дома, але і за межы звычайнага адпачынку, накіраваўшыся ў палачанскі конна-спартыўны комплекс.

Кульмінацыяй сустрэчы стала сумесная аўтамабільная пілігрымка ў Гудагайскі санктуарый, дзе пасля святой Імшы і малітоўнага вандравання сцежкамі мясцовай Кальварыі ўдзельнікі прасілі аб распазнанні асабістага жыццёвага шляху пераз абразом Маці Божай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.