8–10 чэрвеня грэка-каталіцкая парафія Святога Духа ў Мінску запрашае на сваё штогадовае парафіяльнае свята.
ПРАГРАМА СВЯТКАВАННЯ
8 чэрвеня, субота: чаканне свята Святога Духа
18.00 — Вячэрня з ліццёй, міраванне. Узначальвае Апостальскі візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей Гаек
19.00 — праслаўленне Святога Духа
9 чэрвеня, нядзеля Спаслання Святога Духа — Тройца
11.00 — Боская Літургія. Заключнае благаслаўленне ўдзеліць пробашч парафіі св. Сымона і св. Алены кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк
12.30 — малітвы Вячэрні да Духа Святога
13.00 — Агапа (святочны стол)
18.00 — Боская Літургія, малітвы Вячэрні да Духа Святога
10 чэрвеня, панядзелак Святога Духа
18.30 — Боская Літургія. Малітва аб павелічэнні пладоў Духа Святога ў асабістым жыцці вернікаў БГКЦ
Усе набажэнствы будуць адбывацца на ніжнім узроўні касцёла св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл).